Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія дроны атакавалі ваенны аэрадром і НПЗ у Расіі

30.08.2026 09:29
Дэпутат Ейскага раёну Краснадарскага краю Аляксандр Батурынец ўначы паведаміў у сябе ў Max, што ў горадзе працуе СПА, звярнуў увагу партал «Вось Так».
Дым падымаецца з нафтаперапрацоўчага завода пасля атакі ўкраінскага беспілотніка ў РасііREUTERS

Каля 4 раніцы чыноўнік папярэдзіў жыхароў аб пажары на ваенным складзе і папрасіў іх эвакуіравацца ў мясцовы дом культуры.

Сэрвіс па маніторынгу пажараў NASA FIRMS зафіксаваў у Ейску ачагі ўзгарання ў раёне аэрадрома і склада авіяцыйна-тэхнічных запчастак.

Кіраўнік Ленвобласці Аляксандр Драздзенка пацвердзіў, што ў Кірышах пачаўся пажар у прамзоне, але не ўдакладніў, на якім прадпрыемстве. Украінскі OSINT-канал Exilenova+ сцвярджае, што ў выніку атакі загарэўся Кірышскі НПЗ.

Канал Supernova+ таксама апублікаваў відэа загарэлага жылога дома ў Кірышах са сцвярджэннем, што на будынку знаходзілася «агнявая кропка СПА».

Ва Украіне ўначы загінулі 3 чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненні ў выніку расійскага абстрэлу Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай ОВА Аляксандр Пракудзін:

— Расійскія вайскоўцы абстралялі крытычную і сацыяльную інфраструктуру, жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці, у выніку чаго было пашкоджана 6 шматпавярховых дамоў і 14 прыватных дамоў. Таксама акупанты пашкодзілі адміністрацыйныя будынкі, гаспадарчыя пабудовы, маршрутнае таксі, тралейбусы, смеццявозы і прыватныя аўтамабілі.

У рэгіёне захоўваецца пагроза авіяцыйных удараў.

Крыніца: «Вось Так»/юл